Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэсцкі павет

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (да каранацыі Станіслаў Антоні) нарадзіўся 17 студзеня 1732 года ў мястэчку Воўчын Брэсцкага павета (зараз в. Воўчын Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Паходзіў з магнацкага роду Панятоўскіх, з’яўляўся трэцім сынам кракаўскага кашталяна Станіслава Панятоўскага і Канстанцыі Панятоўскай, народжанай княжны Чартарыйскай. Атрымаў выдатнае дамашняе выхаванне пад пільным кіраўніцтвам маці.

Станіслаў скончыў калегіум тэатынаў у Варшаве, валодаў пяццю замежнымі мовамі. Удасканальваючы свае веды, шмат падарожнічаў па Еўропе. З маладосці быў звязаны з групоўкай Чартарыйскіх, якая мела значны ўплыў у Рэчы Паспалітай.

Антон Якаўлевіч Пыцель нарадзіўся 5 лютага 1902 года ў вёсцы Левашы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1924 годзе скончыў медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў прафесараў М. Н. Бурдэнкі і І. Г. Руфанава.

Пасля атрымання дыплома працаваў ардынатарам-хірургам у Маскоўскай бальніцы імя М. Сямашкі. У 1929–1937 гадах Антон Пыцель працаваў у 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце. У 1936 годзе абараніў доктарскую дысертацыю аб пячоначна-нырачным сіндроме ў хірургіі, з 1937 года – доктар медыцынскіх навук. З 1937 па 1953 гады – загадчык кафедры факультэцкай хірургіі і курсам уралогіі Сталінградскага медыцынскага інстытута. Затым, да 1968 года, загадваў кафедрай уралогіі 2-га ММІ.

Антон Іванавіч Лапацін нарадзіўся 18 студзеня 1879 года ў былой вёсцы Каменная Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1916 годзе прызваны ў Рускую армію, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне — ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце радавым.

З жніўня 1918 года — у Чырвонай арміі. Падчас грамадзянскай вайны камуніст з 1919 года А. І. Лапацін у 4-й кавалерыйскай дывізіі 1-й Коннай арміі. Быў камандзірам узвода, памочнікам камандзіра эскадрона, камандзірам эскадрона, ваяваў супраць дзянікінцаў, урангелеўцаў, польскіх інтэрвентаў.

Уладзiмiр Лявонцьевiч Бядуля нарадзiўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласцi) у сялянскай сям’і. З дванаццаці гадоў араў зямлю, з чатырнаццаці — касіў. Закончыў сельскагаспадарчую школу. Служыў у Савецкай армii з сакавіка 1945 года шэсць гадоў. У 1951–1955 гадах быў на камсамольскай рабоце ў Брэсцкiм гаркаме ЛКСМБ: iнструктар, загадчык аддзела, другi сакратар.

Віктар Гельтман нарадзіўся 23 снежня 1796 года ў вёсцы Вярховічы Брэсцкага павета Слонімскай губерні (цяпер Камянецкі раён Брэсцкай вобласці), дзе яго бацька служыў адміністратарам маёнтка графа Аляксандра Хадкевіча. Граф не толькі фінансава дапамог Віктару скончыць Свіслацкую гімназію (1810–1815), але і ўзяў да сябе на працу бібліятэкарам і захавальнікам мінералагічнага і нумізматычнага кабінетаў.

Платон Васiльевiч Саевiч нарадзiўся 18 (па-новаму стылю 30) лiстапада 1892 года ў сялянскай сям'i ў в. Раматова Брэсцкага павета, цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласцi.